Кіраўніцтва Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата паабяцала пакараць п'янага святара Мікалая Кліменку, які напаў з кулакамі на супрацоўнікаў ДАІ. «Пакаранне будзе суровым. Святар ёсць святар. Гэта можа быць забарона служэння, пазбаўленне сану», - заявілі ў цэрквы.

8 лютага ў Кіеве ДАІ спыніла ўседарожнік, за рулём якога быў абсалютна п'яны святар. Ён пераблытаў дарогу з ходнікам і ледзь не збіў некалькіх пешаходаў.

Трое інспектараў гадзіну не маглі зладзіцца з буйным айцом Мікалаем. Ён кідаўся з кулакамі спачатку на іх, зрываў пагоны, фуражку, значкі. Потым пераключыўся на транспарт - пабіў патрульную машыну. Дасталася нават маршрутцы, якая праязджала міма. У рэшце рэшт святар сам ледзь не патрапіў пад колы аўто, бо слаба трымаўся на нагах. Каб суняць духоўніка, яго прыйшлося зачыніць ва ўласнай жа машыне.

Затрыманы адмовіўся ад правядзення праверкі на наяўнасць алкаголю ў крыві, а таксама ад падпісання складзенага па факце парушэння правілаў дарожнага руху пратаколу. Матэрыялы па факце кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення перададзеныя ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0