Менскае жыльлё працягвае імкліва даражэць. Паводле сайту Вся недвижимость Беларусисярэдні кошт сталічнай аднапакаёўкі на 26 лютага складае 58 200 даляраў ЗША (1 квадратны мэтар у аднапакаёўцы каштуе 1 670 даляраў, у 4-хпакаёвай кватэры — 1 290 даляраў).

Ад пачатку лютага аднапакаёўкі падаражэлі на 9 773 даляры ЗША (1 квадратны мэтар – адпаведна на 254 даляры), ці на 20,18 %.

Варта адзначыць, што паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу ўзровень інфляцыі за студзень 2007 г. склаў 1,8 %.

Улічваючы, што сярэдні налічаны заробак па Беларусі складае 312 даляраў, каб зарабіць на адзін квадратны мэтар, трэба працаваць чатыры–пяць месяцаў. Каб зарабіць на аднапакаёўку, спатрэбіцца 14 год і шэсьць месяцаў, пры ўмове, што ўсе заробленыя грошы (без выдаткаў на ежу і адзежу) будуць ісьці на будучую кватэру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?