Абаронца віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі даведаўся, што той адмовіўся ад прымусовага кармленьня, і стан яго здароўя значна пагоршыўся. Сваякі непакояцца за ягонае жыцьцё.

Так выглядаў Сяргей Каваленка на 25-ы дзень галадоўкі. Фота Народныя навіны Віцебска.

Так выглядаў Сяргей Каваленка на 25-ы дзень галадоўкі. Фота Народныя навіны Віцебска.

Адвакат зьняволенага актывіста паведаміў яго жонцы, што галадоўка Сяргея Каваленкі 16 студзеня была прыпыненая гвалтоўным чынам — яму пачалі ўводзіць ежу праз зонд. Потым

Сяргей Каваленка, як заявіў начальнік СІЗА, непрацяглы час адзін раз на суткі прымаў ежу сам.
На дадзены момант цалкам адмовіўся ад ежы — у тым ліку ад прымусовага кармленьня.

Адвакат Пётар Каваленка — цёзка па прозьвішчы свайго падабароннага — лічыць, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў крытычным стане. Сваякі актывіста таксама дужа занепакоеныя: вынік можа быць трагічным.

Алене Каваленцы ўжо сёмы раз адмовілі ў сустрэчы з мужам, і яна не выключае, што менавіта з той прычыны, што ён выглядае змучаным і закатаваным
 — каб гэтыя зьвесткі ня трапілі да журналістаў.

Сяргей Каваленка галадае з 19 сьнежня. Гэта ягоны пратэст супраць крымінальнага абвінавачаньня. Актывіста вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебску.

Сябру КХП БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Судзіць Сяргея Каваленку будуць 21 лютага, а 10:30 у Першамайскім райсудзе Віцебску.

На знак падтрымкі і салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам у Віцебску 10 лютага быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Ён зьявіўся на даху таго дому, дзе жыве актывіст. Паводле аднапартыйцыў Сяргея, да сьцяга была прычэплена цыдулка: «Гані быкоў! Вярнецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь — сын Мірона».

* * *

Юрый Хадыка быў адным з першых беларусаў, хто абвяшчаў галадоўку супраць палітычнага пераследу. «Такі тэрмін галадавання — гэта мяжа. Адбываюцца непапраўныя змены ў арганізме, таму трэба абавязкова прасіць Сяргея спыняць галадоўку.

Ірландскія нацыяналісты, якія пратэставалі ў 1981 годзе, пачалі паміраць адзін за адным па 60-м дні.
Я галадаў толькі 25 дзён і меркаваў на 30-ы дзень выходзіць з галадоўкі. Але ці будзе ў яго ў турэмных умовах такая магчымасць? Працэс мусіць кантралявацца дактарамі», — кажа ветэран Адраджэння.

Паводле Хадыкі, прымусовае кармленне, тым больш такімі цяжкімі прадуктамі, як боршч, — гэта ўдар па арганізме, але яно ўсё ж дапаможа арганізму пратрымацца даўжэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?