Раніцай 12 лютага ў Туркменістане ў 8.00 па мясцовым часе адкрыліся выбарчыя ўчасткі. Сёння ў рэспубліцы праходзяць прэзідэнцкія выбары, на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць восем чалавек, шэсць з якіх былі вылучаны грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі, яшчэ два — ініцыятыўнымі групамі грамадзян, паведамілі ў ЦВК.

На вышэйшую дзяржаўную пасаду прэтэндуюць дзеючы прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, намеснік хякіма Дашагузскага велаяту па сельскай гаспадарцы Рэджэп Базараў, начальнік упраўлення «Марыгазчыкарыш» дзяржканцэрна «Туркменгаз» Какагелдзі Абдылаеў, кіраўнік трэста «Небітгаздуйпліабатлайыш» дзяржканцэрна «Туркменнебіт» (Туркменнафта) Гурбанмамет Маланыязаў, міністр воднай гаспадаркі Анагелдзі Язмырадаў, начальнік вытворчага аб’яднання «Лебапгурлушык» міністэрства будаўніцтва Туркменістана Эсендурды Гайыпаў, дырэктар Геакцепінскай бавоўнапрадзільнай фабрыкі Сапармырат Батыраў і міністр энергетыкі і прамысловасці Туркменістана Ярмухаммет Аразгулыеў.

У спіс выбаршчыкаў уключаныя 2 987 324 чалавекі. Грамадзянаў краіны загадзя апавясцілі аб маючых адбыцца выбарах, разаслаўшы адпаведныя запрашэнні. У адпаведнасці з туркменскім заканадаўствам, выбары прэзідэнта адбудуцца ў выпадку яўкі больш за 50% выбаршчыкаў.

У Туркменістане працуюць больш за 2000 назіральнікаў, місію назіральнікаў ад СНД прадстаўляюць 63 чалавекі. Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 20.00 па мясцовым часе.

Але місія СНД ужо наперад назвала выбары свабоднымі і ўзорнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?