У сталічным парку імя Горкага ў гэтыя марозныя дні можна назіраць цікавую прыродную з’яву — блінчаты лёд.

Ён утварыўся на Свіслачы, ля невялікага вадаспаду. Лёд у выглядзе дыскаў дыяметрам ад 0,3 да 3,0 метраў з прыўзнятымі краямі змярзаецца з ледзянога «сала» ў працэсе вагання на хвалях. Часцей за ўсё гэтую з’яву можна назіраць у морах.

Ледзяныя «бліны» можна ўбачыць каля плаціны за будынкам Белдзяржцырку, да вечара яны змярзаюцца, утвараючы мудрагелістыя «лускаватыя» палі, на якіх адпачываюць пасля плавання за правіянтам качкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?