Раніцай ў нядзелю, калі кіраўнік інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэй Бандарэнка вяртаўся ў Мінск з Варшавы, ён быў зняты з цягніка на патрабаванне беларускіх мытнікаў. Тыя паведамілі, што яму трэба прайсці ў залу дагляду для праверкі «магнітных носьбітаў інфармацыі».
А 5-й раніцы пасьля 2-гадзіннай праверкі ён быў адпушчаны.
У Бандарэнкі канфіскавалі ноўтбук з мэтай экспертызы інфармацыі на прадмет пагрозы эканамічнай і палітычнай бяспецы краіны.
Напярэдадні праваабаронцы «Платформы» заявілі пра пачатак новага праекту «Маніторынг правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі».
Радыё «Свабода»
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ