Урачыстая цырымонія ўручэння музычных узнагарод «Грэмі», якая адбудзецца 12 лютага ў Лос-Анджэласе, будзе прысвечаная памяці спявачкі і акторкі Уітні Х’юстан.

Прадзюсар цырымоніі «Грэмі» Кен Эрліх заявіў, што спецыяльная частка шоў будзе прысвечаная выключна У.Х'юстан. Весці мемарыяльную цырымонію даверылі спявачцы Джэніфер Хадсан, якая ў 2009 атрымала ўзнагароду «Грэмі» з рук У.Х’юстан.

Чакаецца, што падчас шоу будуць паказаны найбольш вядомыя моманты з спявацкай кар’еры У.Х'юстан, а таксама кадры з кінафільмаў «Целаахоўнік», «У чаканні перадышкі», «Жонка святара», дзе яна выканала галоўныя ролі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?