Цэнтрабанк Венгрыі накіроўвае брыкеты старых грошай у якасці паліва гуманітарным арганізацыям. Гэта дапаможа значна скараціць выдаткі бедных рэгіёнаў краіны ў халодную зіму.

Цэнтрабанк «збіраў» непрыдатныя, сцёртыя і рваныя банкноты на працягу апошніх чатырох гадоў. Цяпер з старых пачкаў фармуюць брыкеты. Усяго на ацяпленне бедных рэгіёнаў было сабрана каля 200 мільярдаў форынтаў (687 мільёнаў еўра).

За год венгерскі Цэнтрабанк выводзіць са звароту каля 40–50 тонаў старых купюр (каля чвэрці ад усёй валюты). Кілаграмовы брыкет «каштуе» каля 5 млн форынтаў (17 тысяч еўра). Банкноты наразаюцца на кавалачкі 0,1–0,5 сантыметраў, потым папера перапрацоўваецца без выкарыстання хімікатаў.

«Гэта вельмі карысны дабрачынны акт, сапраўдная дапамогу для нашага фонда, таму што мы можам зэканоміць частку нашых выдаткаў на ацяпленне», — кажа кіраўнік цэнтра для дзяцей-аўтыстаў Крысціну Харашці.

Гэтая ўстанова размешчана ў бедным паўночна-ўсходнім горадзе Мішкольц. Падарунак венгерскага Цэнтрабанка дазволіць яму зэканоміць на апале

каля 240 еўра за месяц. А гэта для цэнтра — «значная сума ва ўмовах крызісу». Прадстаўнікі арганізацый, якія атрымалі брыкеты, адзначаюць, што банкноты грэюць не горш за вугаль.

Усяго «грашовыя» брыкеты атрымалі 20 розных арганізацый. Адзінай умовай для атрымання была адсутнасць запазычанасці перад дзяржавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?