Урад Нігера гатова выдаць Саадзі Кадафі Міжнароднаму крымінальнаму суду ў тым выпадку, калі ў Гаазе гэтага запатрабуюць,заявіў міністр юстыцыі краіны Мару Амаду.
У той жа час
урад краіны адмаўляецца экстрадаваць яго ў Лівію. У кіраўніцтве Нігера патлумачылі, што гэта будзе зроблена толькі тады, калі ў іх будзе ўпэўненасць у тым, што на радзіме Саадзі Кадафі будзе чакаць незалежнае і бесстаронняе правасуддзе.
Саадзі Кадафі быў арыштаваны напярэдадні, пасля таго, як публічна заявіў аб непазбежным паўстанні ў Лівіі супраць новых уладаў. Ён распавёў, што падтрымлівае кантакт з суайчыннікамі, сярод якіх нямала незадаволеных дзейнасцю Пераходнага нацыянальнага савета.
Як паведамлялася, учора ўлады Нігера зноў адмовіліся ад экстрадыцыі ў Лівію сына Муамара Кадафі.