Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама звярнулася за садзеяннем да начальнікаў аддзелаў культуры гар- і райвыканкамаў і дырэктараў ССНУ з нагоды перавагаў у фінале «Еўрафэста» (нацыянальнага адборачнага тура
Віцебскія чыноўнікі ад культуры просяць падведамасныя арганізацыі размясціць візітную картку Алены Ланской «на рэкламных шчытах і стэндах ва ўсіх установах культуры, а таксама размножыць і распаўсюдзіць сярод моладзевай аўдыторыі і творчых работнікаў».
Акрамя таго, чытачы Tut.by паведамляюць, што падобныя просьбы аб «садзейнічанні» распаўсюджваюцца і ў іншых рэгіёнах. У прыватнасці, супрацоўнікаў ААТ «Белшына» ў Бабруйску «асабліва просяць прагаласаваць за нумар 1» у фінале «Еўрафэста».
Алёна Ланская (паводле пашпарту Ліпохіна) нарадзілася 7 верасня 1985 года ў Магілёве. Скончыла Магілёўскі эканамічны
Алёна Ланская не хавае, што ўсе яе поспехі не былі б магчымыя без Аляксандра Шакуціна — заснавальніка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш». Аляксандр Шакуцін таксама з’яўляецца членам савета рэспублікі, старшынёй Савета дырэктараў ААТ «Амкадор» і намеснікам гендырэктара ЗАТ «Праммедінвест».
Варта адзначыць, што фінал «Еўрафэсту» двойчы пераносіўся. Канчатковай датай прызначана 14 лютага. Простую трансляцыю з Палаца спорту, якая пачнецца ў 18.00, змогуць убачыць гледачы тэлеканала «Беларусь 1». За права прадстаўляць Беларусь на