• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура
12.02.2012 / 15:35

Паэт, які пратэставаў супраць карнай псіхіятрыі

Да 75-годдзя Алеся Наўроцкага піша Анатоль Сідарэвіч.

Бачачы, што дазваляюць сабе некаторыя сучасныя ўжо немаладыя аўтары ў дачыненні да пачынальнікаў і класікаў, я — у сувязі з асобай і 75-мі ўгодкамі Алеся Наўроцкага — згадваю спрэчку, што адбылася ў 1962 годзе паміж Міколам Арочкам і Уладзімірам Караткевічам.
Рэцэнзію М. Арочкі на першую кніжку А. Наўроцкага я не назваў бы надта рэзкаю. І ўсё ж У. Караткевіч палічыў патрэбным даць рэцэнзенту «адлуп».

Каб мяне разумелі і маладыя, пачну ab ovo.

Ужо

паасобныя публікацыі Алеся Наўроцкага ў перыядычным друку выклікалі зацікаўленне ў літаратурных колах Беларусі. Па-першае, у паэзію ішоў не філолаг (хутка народзіццца тэрмін «філалагічнае пакаленне»), а медык.
Па-другое, змешчаныя ў перыёдыцы творы вылучаліся, калі можна так сказаць, неардынарнасцю.
У творах выпускнікоў і студэнтаў філфака БДУ (тады і журналістаў рыхтавалі на філфаку), што ні кажы, праглядалася вывучка ў старэйшых, «школа».
І не з першага зборніка паўстала асабовасць, напрыклад, такіх постацяў, як Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Янка Сіпакоў, бо паэзія і літаратура ў цэлым пачала вызваляцца з-падсталінска-жданаўскага жалезнага абцаса зусім нядаўна — пасля ХХ з’езду КПСС (1956).
А вось Алесь Наўроцкі, хоць і нарадзіўся ў сям’і настаўніка літаратуры, менш залежаў ад «школы».
І калі ў 1962 годзе ў свет выйшаў ягоны першы зборнік вершаў «Неба ўсміхаецца маланкаю», у беларускай перыёдыцы адбылася міні-дыскусія.
12 чэрвеня 1962 года ў «Літаратуры і мастацтве» з’явілася рэцэнзія Міколы Арочкі.
Першы абзац пачынаўся са словаў: «Правільна кажуць: чым большы талент у пісьменніка, тым ён арыгінальнейшы». У другім абзацы чытаем: «Ніхто не адмовіць у арыгінальнасці маладому паэту Алесю Наўроцкаму. Яго вершы, сабраныя ў першай кніжцы «Неба ўсміхаецца маланкаю», ужо не раз выклікалі ў адных захапленне і падтрымку, у другіх — супярэчлівае ўражанне, насцярожанасць, але ўсе сыходзіліся на адным: гэта паэт самабытны, арыгінальны. А значыць — і таленавіты».
Як і належыць, у рэцэнзіі быў разбор моцных і слабых бакоў зборніка.
Крытык вылучаў — і слушна — асаблівае ў творчай манеры паэта: «Наўроцкі — не прыхільнік традыцыйнай складнасці і напеўнасці радка, філіграннай адточкі слова, ці нават хлёсткай рыфмы. Уся яго ўвага як бы скіравана на пошукі важнага вобраза-мыслі, і адпаведна яму рытмічна-інтанацыйнага складу радка».
Знайшоў М. Арочка таксама падабенства почырку аўтара першай кніжкі са стылем Уолта Уітмэна і Пабла Неруды.
І адзначаў: «Гэта не сляпое перайманне, не эпігонства».
У той жа час рэцэнзент адзначаў, што жаданне маладога паэта «гаварыць арыгінальна вельмі ж часта пераходзіць у яго ў арыгінальнічанне».
І дадаваў: «Узнікае яно, можа, і не заўсёды свядома». Пісаў ён і пра «залішне ўскладнёныя, а то і безгустоўныя вобразы». Дасталося ў рэцэнзіі і рэдактару зборніка Васілю Сёмуху.
Перш чым казаць пра Караткевічаў «адлуп» Міколу Арочку, адзначу, што рэцэнзія на зборнік А. Наўроцкага пад вымоўным загалоўкам «Натхнення табе, паэт!» з’явілася і ў сёмай кніжцы «Полымя» за 1962 год.
Аўтарам яе быў Анатоль Клышка — таксама, як і Мікола Арочка, пісьменнік філалагічнага пакалення. Рэцэнзент адзначаў, што першая кніга паэта — «кампазіцыйна строга прадуманы зборнік». Заўважыў ён і тое, што некаторыя раней апублікаваныя вершы не ўвайшлі ў яго. Значыць, паэт (і рэдактар) чыніў адбор. Не менш істотны быў у рэцэнзіі і сказ: «Радуешся за смелы пошук».
Мушу адмыслова зацеміць таксама, што пра А. Наўроцкага і яго першую кнігу палічыў патрэбным выказацца таксама і «чысты» крытык.
У 12-м нумары часопіса «Беларусь» за 1962 год былі змешчаныя фотаздымак паэта і рэцэнзія Рыгора Бярозкіна «Маладосць шукае». Крытык пісаў:
«Алесь Наўроцкі ўпарта не хоча пісаць бяздумных пейзажаў, «цёплых» і «задушэўных» вершаў пра «басаногае маленства», — ён прынцыпова не прымае інерцыі, штампа, завучанасці і аўтаматызму, ён ШУКАЕ».
Сярод літаратурных настаўнікаў маладога паэта Р. Бярозкін, не аспрэчваючы М. Арочкі, назваў і Уладзіміра Маякоўскага (і гэта лагічна, бо Неруда блізкі да Маякоўскага). Што ж тычыцца недахопаў у творах А. Наўроцкага, дык выказванні Р. Бярозкіна на гэты конт амаль цалкам супалі з выказваннямі М. Арочкі.
Уладзімір Караткевіч, мусіць, не ведаў, што ў «Беларусі» будзе рэцэнзія Рыгора Бярозкіна.
Ды яму больш рупіла, выказваючыся пра кніжку Алеся Наўроцкага і пра ацэнку яе Міколам Арочкам, даць «адлуп» будучаму доктару філалагічных навук. Не ведаю, які быў першы варыянт рэцэнзіі (цікава, ці захаваўся ён?), але больш чым упэўнены, што
рэдактарка аддзела крытыкі ў «Маладосці» Вера Палтаран пастарался, каб у тэксце У. Караткевіча не згадвалася імя М. Арочкі, каб літаратурная спрэчка не пераўтварылася ў міжасабовую.

Чаму У. Караткевіч (аб той пары аўтар двух паэтычных і аднаго празаічнага зборнікаў) узяў палемічны тон? Можа,

у нейкай меры значэнне мела тое, што Караткевіч быў пісьменнікам не тутэйшае, не менскае вывучкі і школы, а ўкраінскае, кіеўскае.
Па-другое, на пачатку творчага шляху Караткевічу таксама давялося сутыкнуцца з рэзкай крытыкай. А рэзкасць была не так у Арочкавым тэксце, як у яго загалоўку: «Арыгінальнасць і арыгінальнічанне». Загаловак хлёсткі, запамінальны. (Трохі пазней іншы крытык назаве сваю рэцэнзію на першы зборнік паэта Міколы Купрэева «На хадулях арыгінальнасці».) У дадатак да ўсяго
Караткевіч, як і іншыя пісьменнікі, асцерагаўся вяртання бэндаўшчыны, рэцыдываў АГЛАБЕЛЬНАЙ крытыкі. Вось чаму ён, на маю думку, не стрымаўся і вырашыў даць рэцэнзенту «па руках».
Хоць у сваім водгуку У. Караткевіч таксама выказаў свае прэтэнзіі і заўвагі Наўроцкаму, ён палічыў патрэбным заступіцца за калегу.
Калі ў 1968 г. выйдзе другі паэтычны зборнік Алеся Наўроцкага «Гарачы снег», рэцэнзій таксама будзе нямала.
Яны з’явяцца ў «ЛіМе», «Беларусі», «Маладосці» і «Мінскай праўдзе». А крайнімі стануць тэксты Георгія Юрчанкі «Пачатак і працяг» («ЛіМ» за 3 снежня 1968 года) і «…між двух жорнаў» Янкі Шпакоўскага (другая кніжка «Маладосці» за 1969 год). Шпакоўскі, апроч таго, змесціць рэцэнзію і ў маскоўскай «Дружбе народов» (№ 6 за 1969 год).
«Дзіўны ён паэт, Алесь Наўроцкі, — пісаў Я. Шпакоўскі. — Усё ў яго не так, як у людзей, увесь ён у крайнасцях, у супярэчнасцях…».
Не выключаю, што гэтая «крайнасць» і супярэчлівасць патлумачана, як самой прыродай таленту паэта, так і супярэчлівасцю эпохі.
У 1962 годзе У. Караткевіч адзначаў, што галоўная рыса вершаў А. Наўроцкага — ГУМАНІЗМ, «бо ён добра разумее, што кожны забіты чалавек — гэта забіты сусвет».
У гэтых словах крытыка Караткевіча мы бачым, як казалі бальшавіцкія ідэолагі, пропаведзь АБСТРАКТНАГА ГУМАНІЗМУ. І трэба згадзіцца, што
гуманізм (не савецкі, а проста гуманізм) у творах А. Наўроцкага сапраўды прысутнічаў.
Нават у такім творы, як «Размова з Уладзімірам Ільічом», бо гэта, паводле А. Клышкі, размова «пра тое, што адкрылася нам на ХХ і ХХІІ з’ездах партыі…» А на тых з’ездах, нагадаю, адкрыліся злачынствы сталінізму. І Сталіна супрацьпаставілі Леніну. Яшчэ патрэбен быў час, каб мы ўсвядомілі злачыннасць ленінізму і бальшавізму наагул. І калі з 1966-га, а асабліва з 1968-га (падзеі ў Чэхаславікіі і Польшчы) у палітыцы КПСС яўна вызначылася ахоўна-кансерватыўная тэндэнцыя, калі з новай сілай пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць іншадумцаў, А. Наўроцкі быў адзін з нямногіх, хто асмеліўся сказаць «не».
У 1978 годзе, пратэстуючы супраць ужывання да іншадумцаў псіхіятрыі, паэт і лекар А. Наўроцкі выйшаў з Саюза пісьменнікаў. Ідэолагі ж вырашылі выкасаваць яго з беларускай літаратуры зусім.
І ў 4-м томе «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» (1987) мы не знойдзем артыкульчыка «Наўроцкі Алесь», хоць, апрача двух зборнікаў вершаў, ён паспеў яшчэ выдаць зборнік прозы «Валун», кнігу таксама неардынарную.

4-ы том «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» выйшаў якраз тады, калі бальшавіцкі рэжым пачаў дыхаць на ладан. А праз тры гады ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла новая кніга паэта — «Пакаленні і папялішчы». У адрозненне ад першых двух томікаў, гэты даволі ёмісты том застаўся без увагі крытыкі. Не таму, што не было чаго сказаць пра змешчаныя ў ім творы, а таму, што ў той час на першае месца выйшлі гісторыя і публіцыстыка. У літаратурнай навуцы і крытыцы насталі крызіс, пара пераацэнак. Увага больш звярталася на вяртанне спадчыны ахвяраў бальшавіцкага рэжыму, на ўпісванне ў агульнанацыянальны кантэкст даробку пісьменнікаў-эмігрантаў, на асэнвасаванне ўсяго гэтага.

Паэт Алесь Наўроцкі зноў змоўк. Гэта я таксама патлумачу і асабістымі матывамі, і палітычным кліматам у Беларусі.
І якое ж было маё здзіўленне, калі ў кастрычніку 2010 года ў газеце «Новы час» з’явіліся яго вершы і амаль у той самы дзень раздаўся званок. Званіў Алесь Піліпавіч. Прапанаваў мне сустрэцца.

Цяпер выдам таямніцу. Пра сустрэчу з паэтам я паведаміў Міхасю Скоблу, які вельмі і вельмі хацеў з пазнаёміцца са старэйшым калегам. Я сказаў Міхасю: прыходзь на сядзібу БНФ, я туды зайду з Наўроцкім, і нібыта выпадкова ты пазнаёмішся з ім. Так яно і сталася. І добра, што сталася, бо 

Алесь Піліпавіч прасіў маёй рады, які камп'ютар і дзе набыць, каб набраць свае творы.
Я ж, сугубы карыстальнік, у гэтай тэхніцы мала што цямлю. А тут і Міхась Скобла, і Мікола Касцюкевіч, які апынуўся на сядзібе БНФ сапраўды выпадкова. Вось гэтыя хлопцы і дапамаглі свайму Алесю Піліпавічу набыць машыну. І цяпер я больш чым упэўнены, што праз год-другі мы ўбачым новую кнігу паэта. Яму ёсць што сказаць.

* * *

Алесь Наўроцкі. Прымаю роды

Жалезны стол. Вам так нязвыкла.
З усіх бакоў трымаюць вас.
Расколваецца ад крыку
у акушэркі галава.

Што ж, рукі мы заспіртавалі,
і нам цяпер патуг чакаць.
Крычыце, як да вас крычалі
і будуць пасля вас крычаць.

Вы самі з вёскі. Вам сямнаццаць.
Дацэнт вас прыпісаў у Мінск.
Былі за няньку. Усміхацца
вам стаў таго дацэнта сын.

Што ён жанаты быў, — вы зналі.
Вы зналі, што ён меў сям’ю.
І ўсё ж вы гэтак сплюсавалі
з яго ўсмешкаю сваю,

што зараз звонкі крык ударыць
і усміхнуцца ўсе вакол…
Э, не гаруйце! Шмат хто марыць
Патрапіць на такі вось стол.

Я знаю, што непадалёку
дзяўчына ёсць, жыве адна —
пакінутая, адзінокая…
А час не дрэмле. Сівізна

асядзе хутка ёй на скроні
на пышнасць чарнаватых кос.
Мужчыны на сваёй далоні
яшчэ яе трымаюць лёс.

Той, хто прынесці мог бы ласку,
травой пакрыты ў полі спіць,
з яго прабітай ў полі каскі
у неба жаўранак ляціць.

Ёй сніцца ваша доля часам,
як глыб нябеснай сінявы,
яна б не войкнула ні разу,
каб толькі легчы там, дзе вы.

Што ж, рукі мы заспіртавалі,
і нам цяпер патуг чакаць.
Крычыце, як да вас крычалі
і будуць пасля вас крычаць.

Анатоль Сідарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
У сувязі з ліквідацыяй ТБМ перастаў выдавацца часопіс «Верасень»
«Грукае дно віроў сваіх абаронцам…» — новыя вершы Кудасавай, Хадановіча, Змітра Крэса
«Гэта ўсё, што ў нас ёсць, Што было і што будзе. І досць!» Новыя вершы паэтаў — Ганна Севярынец, Сцебурака, Хадановіч
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх