Матчавую сустрэчу першага раунда II групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць Малдовы выйграла зборная Беларусі. Перамогу беларусам прынёс першы нумар каманды Уладзімір Ігнацік (215-ы ў сусветным рэйтынгу), які абыграў 12 лютага першага нумара малдаванаў Раду Албота (260) — 7:5, 7:6, 6:1. Агульны час матчу склаў 2 гадзіны 34 хвіліны.

Такім чынам, Беларусь павяла ў матчавай сустрэчы з лікам 3:1 і заключны паядынак спаборніцтваў паміж другімі нумарамі каманд Дзмітрыем Жырмонтам (574) ад Беларусі і Раманам Барванавым (252) ад Малдовы ператварыўся ў фармальнасць.

Нагадаем, 10 лютага Ігнацік абыграў Барванава — 6:4, 6:2, 6:4, а Жырмонт саступіў Алботу — 7:6, 5:7, 4:6, 2:6. 11 лютага ў парнай гульні беларускі дуэт Максім Мірны (3-і ў сусветным парным рэйтынгу) — Аляксандр Буры (184) не пакінуў ніякіх шанцаў Максіму Дубарэнку (639) і Раману Барванаву (543) — 6:2, 6:2, 6: 4.

У рэйтынгу Кубка Дэвіса перад гэтай сустрэчай зборная Беларусі займала 51-е месца, а малдаване знаходзіліся на 77-й пазіцыі. Раней гэтыя дружыны паміж сабой не сустракаліся. У наступным раўндзе ў пачатку красавіка беларусы згуляюць з лепшай камандай пары Турцыя — Боснія і Герцагавіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?