Закрыццё тралейбуснага руху па вул. Кабушкіна і Ташкенцкай адкладзена
Раней паведамлялася пра часовае закрыццё тралейбуснага руху па гэтых вуліцах з 14 лютага ў сувязі з рэканструкцыяй вул. Ташкенцкай ад вул. Крупскай да вул. Убарэвіча.
«У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я дата закрыцця тралейбуснага руху па Ташкенцкай і Кабушкіна (14 лютага) пераносіцца да асобага распараджэння», — адзначылі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».