Следчы камітэт Беларусі выявіў новыя факты супрацьпраўнай дзейнасці былога намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю камітэта.

«Пры расследаванні крымінальнай справы ўстаноўлена, што Яўген Полудзень сістэматычна на працягу доўгага перыяду часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі», — растлумачылі ў аддзеле інфармацыі.

У сувязі з гэтым у дачыненні да Яўгена Полудня ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча).

Гэтая крымінальная справа злучана з раней распачатай.

Як раней паведамляла БЕЛТА, крымінальнай справы па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» КК у дачыненні да Яўгена Полудня была распачатая 8 снежня 2011 года, у гэты ж дзень ён быў узяты пад варту.

Падставай для справы на Яўгена Полудня сталі дадзеныя, якія паказваюць на прыкметы злачынстваў, у сувязі з выяўленымі неаднаразовымі фактамі злоўжывання намеснікам міністра з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці сваімі службовымі паўнамоцтвамі.
Злоўжывання пацягнулі прычыненне шкоды дзяржаўнай уласнасці ў буйным памеры і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады.

Яўген Полудзень 27 снежня быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных Сіл у сувязі са здзяйсненнем правінаў, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?