Берасцейскi гарадскi камiтэт Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi шукае жадаючых працаўладкавацца.

Працоўных месцаў, якiя прапаноўвае БРСМ, шмат. Праўда ўсе яны толькi па адной спецыяльнасцi: збор камянёў з поля.

Маладым берасцейцам прапануюць штодзённую працу па 7‑8 гадзiн у дзень на палях Камянецкага раёна на час веснавых палявых работ — з 1 сакавiка па 30 красавiка. Што тычыцца заробку, то за 1 тону сабраных камянёў абяцаюць плацiць па 9000 рублёў.

Кiраўнiцтва Берасцейскага гаркама БРСМ сцвярджае, што за дзень малады чалавек можа з лёгкасцю зарабiць 18‑22 тысячы рублёў. Больш iнтэлектуальнай працы ў гаркаме маладым берасцейцам пакуль прапанаваць, на жаль, не момогуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?