Аператары электрасувязі павінны інфармаваць абанентаў аб усіх уносімых змяненнях у дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі і ў тарыфы, устаноўленыя тарыфным планам, не пазней як за 10 дзён да ўнясення змяненняў. Гэта прадугледжана Пастановай Саўміна № 135 ад 9 лютага 2012 года, якая ўступіць у сілу праз 3 месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Паведамляць абанентам аб змяненнях аператары сувязі павінны будуць шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў СМІ, на афіцыйным
«Змяненне ўмоў дагавора афармляецца шляхам заключэння дадатковага пагаднення ў пісьмовай форме або шляхам правядзення абанентам канклюдэнтных дзеянняў, што сведчаць аб згодзе абанента, які ажыццяўляе дзеянні, са змяненнямі ўмоў дагавора», — гаворыцца ў дакуменце.
Пастановай таксама прадугледжана, што аператар сувязі не мае права адмовіць абаненту ў аказанні паслуг электрасувязі пры наяўнасці ў яго тэхнічнай магчымасці для іх аказання.
Акрамя таго, дакументам рэгламентуецца парадак аказання паслугі перанясення абаненцкага нумара (MNP), якая была запушчана ў Беларусі 1 лютага гэтага года. У прыватнасці, дакументам адводзіцца