Штонядзелю, а 10-й раніцы ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены будзе адбывацца святая Імша на літоўскай мове. 

12 лютага літургію цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У набажэнстве ўдзельнічалі шматлікія вернікі, у тым ліку і прадстаўнікі літоўскай дыяспары.

Набажэнствы на літоўскай мове раней ніколі не ладзіліся ў беларускіх храмах. Прадстаўнікі літоўскай дыяспары выказвалі падзяку за магчымасць маліцца на роднай мове.

Пасля святой Імшы Мітрапаліт Кандрусевіч асвяціў ваду, якую па традыцыі будуць раздаваць жадаючым у час Вялікага посту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?