Міша Сапега. Рознае. – Санкт-Пецярбург: “Чырвоны матрос”, 2012.
Міхаіл Сапега з жонкай і дзецьмі падчас прэзентацыі кнігі "Пра шпіёнаў", напісанай па матэрыялах газеты "Красная звезда" за 1938 год.
У вобразе.
Хто б мог падумаць. У паэта і выдаўца з
На беларускую мову вершы пераклаў піцерскі беларус, доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў,загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.
Задрыжыць, затанцуе мне сэрца, —
Калі ў вечар халодны, ў нядзелю,
Зайдзе стары сябрук і — з парога,
Не здымаючы плашч, а адразу,
З алкаголем пакеты дастане…!
У
Міша Сапега быў сярод тыхГэтаямастакоў-нефармалаў , што стаялі ля вытокаў «міцькоўскага» руху.
«Міцькі» ў сваіх творах дэманструюць трохі наіўны,алкагольна-душэўны ,эпікурэйска-матроскі погляд на свет.
За цяперашнім светам, праўда, «Міцькі» зрабіліся больш рэспектабельнымі. Імі заапекавалася, як была мэрам
Мэрыя дазволіла размаляваць у сваім стылі некалькі гарадскіх аўтобусаў, дала «міцькам» кватэры.
Сапега ад угрупавання адышоў. Не тое, каб заняў актыўную антыпуцінскую пазіцыю (актыўная пазіцыя — гэта штосьці ненатуральнае для «міцька»). Але…
«пуцін ціпун» —
надрапана ў ліфце
ай, малайца!
Дарэчы,
кватэрнае пытанне для Сапегі стаіць востра: жонка выгнала з дому.Цяпер паэт і выдавец жыве на паддашку, у майстэрні ў кагосьці з
Усяго выдавецтва «Чырвоны матрос» зрабіла больш за 200 кніг. Беларускамоўны зборнічак Сапегі мае нумар 212.
Аўтар, дарма, што з княскім прозвішчам і каранямі з вёскі Сапегі Бешанковіцкага раёна, дагэтуль не выяўляў сваёй беларускасці.Нарадзіўся ў Піцеры ў сям’і этнічных беларусаў, скончыў мараходку, хадзіў матросам па Калыме ў якасці практыкі. Пасля адгадаваў каларытную рудую бараду і сышоў у «міцькі».
Летась Мікола Нікалаеў прапанаваў перакласці яго выбраныя хайку на беларускую мову. «Ідэя страшна захапіла Мішу, — расказвае перакладчык. — Ён перачытваў па многа разоў, вывяраў склады, націскі ў радках».
Хрыстова Раство —
Усякі спяшае
Віншаваць атэіста Сапегу.
Апроч японскага вершаскладання і расейскага кнігавыдання, Сапега захапляецца збіраннем калекцый. Праўда, яго антыкварыят — не той, што задорага прадаецца замежнікам. Для яго істотней бачыць у знаходках знакі мінулага часу. Напрыклад,
Сапега мае ці не найлепшую калекцыю запалкавых пушак. З артэфактаў, звязаных з тытунём, ён склаў цэлы мастацкі альбом «Давай закурым!»— фактычна,
выдае зборнікі гарадскога фальклору.
«А аднойчы, — піша М.Нікалаеў, — яму ў рукі трапілі запісы простай жанчыны, паходжаннем з тае часткі
Дык хай кніга кароткіх вершаў, якую, адзначае перакладчык, можна прачытаць за пару перагонаў мінскага метро, стане нагодай для знаёмства з арыгінальным расейскім паэтам беларускага паходжання.