ЗША будуць дамагацца забесьпячэньня свабоды ў Беларусі, заявіў Джордж Буш у панядзелак у Вашынгтоне на сустрэчы асацыяцыі рэспубліканскіх губэрнатараў амэрыканскіх штатаў.
«Мы будзем дамагацца забесьпячэньня свабоды там, дзе мы можам дамагацца — у такіх месцах, як Куба, Беларусь і Бірма», — заявіў Буш.
Разам з гэтым ён падкрэсьліў, што ЗША мусяць дапамагаць іншым (краінам) усьвядоміць вялікае дабраславеньне свабоды».
Буш таксама заявіў, што ягоная адміністрацыя будзе праводзіць «рашучую зьнешнюю палітыку», і паведаміў, што адным з кірункаў гэтай палітыкі ёсьць барацьба з карупцыяй у замежных краінах.
Мы кінем выклік карупцыі там, дзе яе выявім, — заявіў прэзыдэнт ЗША.
Паводле РИА «Новости»