Магіляўчане не ўбачаць выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка», якая была запланавана на 3 сакавіка ў Палацы культуры вобласці. Замест яе будзе паказана опера «Арфей і Эўрыдыка» гэтага ж тэатра.

Нагадаем, група праваслаўных вернікаў напісала зварот да кіраўніка Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка з просьбай адмяніць рок-оперу, бо, на іх думку, у ёй перавернутыя і скажоныя ключавыя моманты біблейскай гісторыі.
Быў наладжаны збор подпісаў пад зваротам, дзе падпісаліся, паводле слоў праваслаўных вернікаў, прыкладна 500 чалавек.
«Мы былі вымушаныя адмяніць паказ рок-оперы „Ісус Хрыстос — суперзорка“, каб не нагнятаць канфлікту»,
— заявіў БелаПАН мастацкі кіраўнік цэнтра «АртФэст» Уладзімір Браілоўскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ніхто зараз не можа афіцыйна забараніць паказ оперы. «Па просьбе абласнога ўпраўлення культуры мы пайшлі на гэты крок, улічваючы той рэзананс, што пайшоў ад групы людзей,
якія называюць сябе праваслаўнымі вернікамі»,
 — сказаў Браілоўскі.

Паводле яго слоў, цэнтр «АртФэст», які арганізаваў у Магілёве гастролі Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера», панёс і матэрыяльны і маральны ўрон з-за замены спектакля. «Для іншага спектакля трэба будзе везці дадатковыя дэкарацыі, браць дадатковую машыну, будуць дадатковыя рэкламныя затраты і многае іншае», — зазначыў кіраўнік «АртФэста».

«Мы, перш чым аб’яўляць гэту праграму, разумеючы, што яна такая спецыфічная, атрымалі згоду ад ідэалагічных органаў, і не было ніякіх пытанняў. За паўтара месяца як мы аб’явілі гэту праграму, не было ні званка, ні скаргі на яе», — сказаў Браілоўскі.

Апрача таго, паводле яго слоў,

пастаноўку «Ісус Хрыстос — суперзорка» больш як 25 гадоў таму благаславіў Маскоўскі патрыярхат.
«Гэта пацвярджаюць кіраўнікі тэатра», — сцвярджае Уладзімір Браілоўскі.

Як зазначыў мастацкі кіраўнік, «у нас свецкая дзяржава». «І ёсць канкрэтныя ўказанні, на што трэба накладваць забарону — прапаганда насілля, парнаграфія, распачынанне міжрэлігійнай варожасці і гэтак далей», — кажа ён.

Кіраўніцтва цэнтра «АртФэст» ужо звярнулася ў Міністэрства культуры Беларусі і рэспубліканскі Камітэт па справах рэлігій з просьбай разгледзець гэту сітуацыю і даць ёй сваю ацэнку. «І я не выключаю, што мы прапануем у наступны канцэртны сезон гэты твор», — заявіў Браілоўскі. Паводле яго слоў, ён дрэннаму не вучыць, а толькі «далучае моладзь да рэлігіі».

Па білетах, набытых у Магілёве на рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка», можна паглядзець рок-оперу «Арфей і Эўрыдыка» або вярнуць за іх грошы.

Нагадаем, у Гомелі, дзе рок-оперу плануецца паказаць 4 сакавіка, Г

омельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы 13 лютага накіравала лісты ў Гомельскі аблвыканкам і гарвыканкам, а таксама ва ўпраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама з просьбай адмяніць спектакль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?