Беларусь мае намер прыцягнуць замежных інвестараў да распрацоўкі радовішчаў бурага вугалю, заявіў сёння на прэс‑канферэнцыі «Узмацненне ролі эканамічных механізмаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання» міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Лявонцій Харужык.

Паводле яго слоў, адна прапанова аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па распрацоўцы радовішчаў бурага вугалю і будаўніцтву горназдабыўных прадпрыемстваў ужо атрымана з боку кітайскай кампаніі. «Аднак аб супрацоўніцтве гаварыць пакуль яшчэ рана, — сказаў міністр. — Мы разгледзім і ацэнім і іншыя прапановы, якія будуць да нас паступаць, а затым выберам найбольш выгадную з іх».

Лявонцій Харужык адзначыў, што прыцягненне замежных інвестыцый з’яўляецца адным з напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?