Найбольшую ўдзельную вагу (48,6 працэнта) па суме ў купюрным складзе білетаў Нацыянальнага банка Беларусі, паводле даных на пачатак 2007 года, складалі банкноты вартасцю Br50 тыс. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.

У той жа час на пачатак гэтага года банкноты вартасцю Br100 тыс., Br20 тыс., Br10 тыс., Br5 тыс. і Br1 тыс. складалі адпаведна 19,4 працэнта, 19,1 працэнта, 8,3 працэнта, 3,2 працэнта і 0,8 працэнта. На долю купюр іншых наміналаў прыпадае менш як 1 працэнт.

У параўнанні з пачаткам 2006 года ўдзельная вага банкнот вартасцю Br20, Br50, Br100, Br500, Br1 тыс., Br5 тыс., Br10 тыс., Br20 тыс. да агульнай сумы купюр, што знаходзяцца ў абарачэнні, зменшылася, а вартасцю Br50 тыс. і Br100 тыс. наадварот павялічылася (адпаведна на 1,9 працэнта і 13,7 працэнта).

У параўнанні з 2005 годам сума банкнот, што знаходзяцца ў абарачэнні, вартасцю Br100 тыс. павялічылася ў 4,8 раза, Br50 тыс. — у 1,5 раза.

У цэлым жа за мінулы год наяўныя грошы ў абароце павялічыліся на 39,8 працэнта і склалі Br2818,3 млрд. (за 2005 год прырост склаў 50,5 працэнта). У склад гэтага паказчыка ўваходзяць наяўныя грошы на руках у насельніцтва і ў касах прадпрыемстваў.

Удзельная вага наяўных грошай у абароце рублёвай грашовай масы на пачатак гэтага года склала 22,7 працэнта. У параўнанні з 2006 годам яна знізілася на 0,8 працэнтнага пункта і дасягнула мінімальнага значэння, пачынаючы з 1995 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?