паведаміў генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч 15 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай паляпшэнню якасці жыллёва-камунальных паслуг.

«Сёлета з’явілася дакладная градацыя, што ж такое кінуты транспартны сродак.
Гэта, па-першае, нездавальняючы знешні выгляд. Па-другое, канструктыўныя змяненні элементаў: разбітыя фары, адсутнасць нумара. Па-трэцяе, вельмі важна, што сродак шэсць месяцаў не прайшоў дзяржтэхагляд», — сказаў Рэентовіч.

«Да 15 студзеня мы выяўлялі ўсе неэксплуатуемыя аўто — іх у нас атрымалася 1.412. Мы ўжо паставілі задачу жыллёвым аб’яднанням эвакуіраваць такія машыны да 15 ліпеня. Цяпер многія аўтаўладальнікі самі спрабуюць эвакуіраваць падобныя аўтамабілі або прыводзяць іх да неабходных патрабаванняў. Гэта правільна, бо калі мы будзем складаць пратаколы і спаганяць за ўтрыманне транспартнага сродку на стаянках, — гэта страты», — заўважыў гендырэктар аб’яднання.

Ён таксама расказаў аб уведзенай новай паслузе для ўладальнікаў аўтамабіляў. «Аўтаўладальнікі ў зімовы перыяд абавязаныя самі расчышчаць месца паркоўкі свайго аўто, аднак гэта робяць не ўсе. Для такіх мы прапанавалі паслугу, у адпаведнасці з якой ачыстка кладзецца на жыллёвыя службы.

Кошт паслугі 11 тысяч 700 рублёў у месяц.
Гэтай паслугай скарысталіся каля тысячы чалавек, гэта нязначны працэнт», — адзначыў Рэентовіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?