У Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці работніца «Белпошты» цягам 6 гадоў прысвойвала ўклады насельніцтва, паведаміў памочнік пракурора Гарадоцкага раёна Арцём Заікін.

У 2005 г. начальніца аддзялення паштовай сувязі ў адной з вёсак раёна прыняла 1 млн рублёў для афармлення банкаўскага ўкладу, але «забылася» яго аформіць і прысабечыла грошы. Цягам наступных гадоў жанчына ажыццяўляла такія аперацыі і з іншымі грамадзянамі, завалодаўшы такім чынам больш чым 70 млн

Пры гэтым, карыстаючыся даверам мясцовых жыхароў і сваім аўтарытэтам, сама ініцыявала ўкладанне грошай.
У выпадку неабходнасці, пры звароце па ўкладыі, махлярка аддавала грошы са сродкаў, якія знаходзяцца ў касе.

Афёра раскрылася пасля таго, як у 2011 годзе адзін з вяскоўцаў вырашыў зняць свае ашчаджэнні не ў вёсцы, а ў банку ў Гарадку. Банкіры і укладчык у пошуках ўкладу-прывіда патэлефанавалі начальніцы паштовага аддзялення, якая ў сваю чаргу параіла вяскоўцу прыязджаць за разлікам да яе.

За крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі судом Гарадоцкага раёна 53-гадовая жанчына прысуджаная да пяці гадоў пазбаўлення вол
і з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з захоўваннем і рэалізацыяй грашовых і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў тэрмінам на тры года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?