Са слоў яго жонкі, журналісткі Ірыны Халіп адвакат Андрэй Варвашэвіч сёння не змог сустрэцца са сваім падабаронным у калоніі «Віцьба-3».

Адміністрацыя папраўчай установы спаслалася на тое, што зняволены працуе ў першую змену, таму ні пра якую сустрэчу не можа быць і гаворкі. Паказальна, што падчас папярэдняга прыезду адваката ў калонію 8 лютага Андрэй Саннікаў таксама быў заняты ў першую змену, што, аднак, не перашкодзіла арганізаваць спатканне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?