Як паведаміў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Лідскага РАУС Дзмітрый Уляшка, пошукі яшчэ працягваюцца.

Нагадаем, Іван Лукашун 13 студзеня разам з сябрамі адпачываў у клубе Prospekt. Калі ўжо збіраліся разыходзіцца, малады чалавек заўважыў, што згубіў нумарок ад гардэроба. Праз гэта яму адмовіліся выдаць куртку. Іван на гэта раззлаваўся і разбіў шкло ў дзвярах.

На камерах назірання відаць, як малады чалавек выбягае на вуліцу (куртку ўзяў у знаёмага). Затым бяжыць праз заправачную станцыю. Назад да сяброў ён ужо не вяртаўся.

Далей за запраўкай знаходзіцца некалькі пажарных вадаёмаў і балота. Вадаёмы абследавалі вадалазы. Вынікаў гэта не прынесла. Знаёмыя Івана разам з супрацоўнікамі РАУС і выратавальнікамі абышлі балота і наваколле. Таксама безвынікова. А па горадзе расклеілі дзясяткі ўлётак з партрэтам маладога чалавека і яго прыкметамі.

Як раней паведамляў прэс-сакратар УУС Гродзенскага аблвыканкама Георгій Еўчар, версій адпрацоўевацца некалькі. Адна з іх — малады чалавек мог стаць ахвярай злачынства. Але следства найбольш схіляецца да няшчаснага выпадку. Заведзеная крымінальная справа аб знікненні чалавека.

Прыкметы Івана Лукашуна

на выгляд 18--20 гадоў, рост каля 180 см, хударлявага целаскладу. Вочы шэрыя, валасы цёмна-русыя, кароткія.

Быў апрануты: падоўжаная цёмная куртка, цёмна-сінія джынсы, шэрая кофта, цёмныя зімовыя боты.

Тэлефоны, па якіх можна паведаміць інфармацыю пра хлопца: (01545) 20202, (01545) 4229 альбо 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?