Інфармацыйны партал Банки.ру (Расія) завяршыў здзелку па набыцці кантрольнага пакета акцый беларускага Infobank.by, аднаго з вядучых банкаўскіх інтэрнэт-сайтаў Беларусі.

Infobank.by стаў другім пасля ўкраінскага Banki.ua замежным актывам групы. У бліжэйшы час сайт чакае рэдызайн, працаваць ён працягне на ранейшым дамене.

Па словах генеральнага дырэктара Банки.ру Філіпа Ільіна-Адаева,

«у Infobank.by прывабіла, перш за ўсё, наяўнасць моцнай каманды, якая на параўнальна невялікім рынку змагла зрабіць цікавы і прыбытковы праект».

Па дамоўленасці бакоў заснавальнікі сайта працягнуць працу ў кампаніі.

Інфармацыйны партал Банки.ру быў створаны ў 2005 годзе. Сёння гэта найбуйнейшы банкаўскі сайт Расіі з наведвальнасцю 1500000 унікальных наведнікаў у месяц. Заснавальнікі — Філіп і Кірыл Ільіны-Адаевы. У 2010 блакуючы пакет ў кампаніі купіў інвестыцыйны фонд «Фінам». У 2011 Банки.ру набыў аднайменны інтэрнэт-рэсурс ва Украіне.

У структуру групы ўваходзяць таксама сайты Allbanks.ru (найбуйнейшы каталог банкаў Расіі і СНД), All-Leasing.ru (вядучы лізінгавы партал), Autorenter.ru (адзіная база па арэндзе аўтамабіляў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?