Ясная канцэпцыя пагашэння знешняга дзярждоўгу павінна быць выстраена ў Беларусі, заявіў прэм’
Прэм’
Закранаючы пытанні ўнутранага дзярждоўгу, прэм’ер звярнуў увагу на асаблівасці кіравання даўгавой нагрузкай мясцовых органаў улады. Іх унутраны доўг на 1 студзеня 2012 года склаў 29,7 трлн. рублёў. Гэта амаль 62% даходнай часткі мясцовых бюджэтаў. А ў Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык дасягае 80%. У сувязі з гэтым Мясніковіч даручыў разгледзець гэтыя пытанні з удзелам старшыняў аблвыканкамаў і прыняць неабходнае рашэнне. Мінфін павінен забяспечыць каардынацыю працы па аптымізацыі ўнутранага дзяждоўгу. «Прэзідэнт даў ясныя даручэнні: усе павінны разлічвацца па сваіх абавязацельствах, і гэта трэба забяспечыць у практычнай працы», — рэзюмаваў прэм’
Паводле звестак Міністэрства фінансаў, дзяржаўны доўг Беларусі па выніках 2011 года ўзрос у 3,8 разу і склаў 144,134 трлн. рублёў. Пры гэтым за снежань у параўнанні з лістападам ён узрос на 15,9%.
Аб’ём знешняга дзярждоўгу ў рублёвым эквіваленце ўзрос за мінулы год у 3,85 разу, у тым ліку на 8,6% за снежань — да 111,888 трлн. рублёў на 1 студзеня 2012 года.
Аб’ём унутранага дзярждоўгу склаў 32,246 трлн. рублёў, павялічыўшыся ў 3,5 разу за 2011 год, у тым ліку на 51,3% за снежань.
У структуры дзярждоўгу доўг цэнтральнага ўрада склаў 116,380 трлн. рублёў, павялічыўшыся ў 3,8 разу за