Нечакана для апошніх у залі апынуліся і спартыўнага целаскладу маладзёны, якія не адмаўлялі таго, што належаць да органаў унутраных справаў. Як высветлілася, менавіта для іх улады плануюць пабудаваць некалькі шматкватэрных дамоў, супраць чаго пратэстуюць уруччане.
Гісторыя процістаяння пачынаецца з 2005 года, паводле іншых звестак — ажно з 2001-га. Жыхары з вуліцы Шугаева катэгарычна супраць пабудовы новых дамоў і без таго звышнаселенай частцы Мінска. Кажуць, што мясцовая паліклініка і дзіцячы садок перапоўненыя, машыну няма дзе паставіць, і пляцоўкі ў мікрараёне для новай будоўлі папросту няма.
На сустрэчы прысутнічаў адзін з кіраўнікоў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Аляксандар Кашталанаў, які заявіў, што ён проста прыйшоў «з сябрамі», а сам жыве ў Шабанах. Паводле словаў Кашталанава, яго таварышы ўжо заплацілі грошы і на будаўніцтва атрымалі 5-адсоткавы ільготны крэдыт.
Амаль двухгадзінная сустрэча нейкіх заўважных вынікаў не дала і скончылася агульным гармідарам. Намесніца кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Вера Богдан завершыла мерапрыемства словамі: «Дзверы адміністрацыі адчыненыя, прыходзьце ў кабінет, будзем спакойна размаўляць. Дзякуй».