Былы намеснік начальніка Фрунзенскага РАУС Мінска Дзінас Лінкус атрымаў 4 гады ўзмоцненага рэжыму. Дзінаса Лінкуса асудзілі ў судзе Гродзенскага раёна паводле артыкула 426 ч. 3 за збіццё начальніка Шчучынскага раённага аддзела Дэпартамента аховы Аляксея Сяргея.

Да ўступлення прысуду ў сілу Лінкус застаецца на волі.

Дзінас Лінкус, якога толькі некалькі дзён як перавялі на пасаду начальніка ўпраўлення Дэпартамента аховы па Гродзенскай вобласці, збіў свайго падначаленага.

У Мінску Лінкус меў дачыненне да затрыманняў актывістаў апазіцыі, з ужыццём сілы, у часе акцый пратэсту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?