Улада2323

Еўрапарламент заклікаў памілаваць Канавалава і Кавалёва

16 лютага была прынятая адмысловая рэзалюцыя.

Сёньня Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня.

Эўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, асуджаных на сьмерць за тэракт у менскім мэтро, ды правесьці «поўнае, справядлівае і бесстароньняе расьследаваньне» выбуху ў мэтро. Яны таксама заклікалі афіцыйны Менск вызваліць усіх палітвязьняў, уключна з Мікалаем Статкевічам, Андрэем Саньнікавым і Алесем Бяляцкім.

«Эўразьвяз павінен працягваць эканамічныя і візавыя санкцыі ды замарожваньне актываў Лукашэнкі і ягоных памагатых, а таксама падтрымліваць патрабаваньне Эўрапарлямэнту і Сэнату ЗША перанесьці чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Гэтыя дзеяньні павінны дапамагчы ў вызваленьні ўсіх палітычных вязьняў і палепшыць стан дэмакратыі ў Беларусі» ― сказаў нашаму радыё эўрадэпутат Пэтар Шцястны, у мінулым вядомы славацкі хакеіст.

Паводле парлямэнтара Юстаса Палецкіса, гэтай рэзалюцыяй Эўрапарлямэнт зноў дае шанец афіцыйнаму Менску: «Калі набліжаюцца парлямэнцкія выбары, гэта шанец усё ж перайсьці да дыялёгу і рабіць крокі насустрач».

Старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях Мікалай Самасейка, сябра камісіі па памілаваньні пры прэзыдэнце, заявіў карэспандэнту «Свабоды», што выступае за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі.

«Калі б не пазыцыя Эўропы, магчыма, мы б ужо мелі мараторый. Праяўленьне Эўропай чарговым разам падвойных стандартаў, я маю на ўвазе рэакцыю на выбары прэзыдэнта і падзеі, якія былі пасьля, затармазіла вельмі многія праграмы. У тым ліку — якія тычацца адмены сьмяротнага пакараньня. Беларускі народ у прынцыпе не прымае нейкага ціску. Тут узьнікае пачуцьцё дэжавю. У тым пляне, што рабочая група па праблематыцы сьмяротнага пакараньня павінна была быць створана яшчэ летам 2009 году. Але была прынятая рэзалюцыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. У ёй выстаўлена ўмова, што статус спэцзапрошанага будзе вернуты толькі пасьля ўвядзеньня мараторыю ці адмены сьмяротнай кары. Пасьля гэтага працэс стварэньня гэтай групы затармазіўся. Тое ж самае і цяпер».

Самасейка лічыць, што тэракт у менскім мэтро павялічыў колькасьць прыхільнікаў сьмяротнай кары і вырашаць гэтае пытаньне цяпер «было б блюзьнерствам». Улічваючы, што быў рэфэрэндум, «было б нелягічна, спытаўшы адзін раз у народу, не спытаць другі».

«Ну, а Эўропа няхай наракае на сябе. Каб ня ўсе гэтыя ўльтыматумы і патрабаваньні, мараторый ужо быў бы ўведзены».

Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, мову ўльтыматумаў у зьнешняй палітыцы, маўляў, «будзем стаяць да апошняга», першым абраў афіцыйны Менск. І рэзалюцыя Эўрапарлямэнту — гэта рэагаваньне сродкамі афіцыйнага Менску. Таксама яна паказвае, што беларускае пытаньне знаходзіцца ў галоўным парадку дня.

«Калі казаць, шклянка поўная ці пустая, то трэба казаць, што яна ўсё ж такі больш схільная да напаўненьня яе санкцыямі, чым да зьмякчэньня сытуацыі. Гэта такі трэнд. Занадта многа ўжо заяўлена, сказана. І любое адступленьне ад гэтай пазыцыі для Эўразьвязу, для іншых міжнародных арганізацый будзе са знакам мінус. Падаецца, што сфармуляваны мінімальны пакет. І

вось па гэтых пунктах — вызваленьне і рэабілітацыя палітычных вязьняў, свабодныя выбары і адмена ці мараторый сьмяротнага пакараньня — трэба дэманстраваць нейкія крокі, вынікі. Толькі тады можна гаварыць пра размарозку стасункаў паміж Брусэлем і афіцыйным Менскам».

Праваабаронца Людміла Гразнова ўхваляе рэзалюцыю Эўрапарлямэнту. Яна лічыць, што ў беларускім грамадзтве расьце колькасьць прыхільнікаў адмены сьмяротнай кары. У тым ліку адносна Канавалава і Кавалёва. Людзі дагэтуль падпісваюцца пад пэтыцыямі.

«Гэта сьведчыць пра тое, што гэта вельмі балючае пытаньне для ўсіх нас. Такога ніколі не было ў Беларусі, каб былі такія выбухі і каб рабілася дэманстратыўнае, нахабнае расьсьледаваньне. Нам нібыта казалі, што вы тут ніхто і нішто. Нават абыякавыя людзі ня вераць у гэты вырак і падпісваюць пэтыцыі. Усе бачаць, што гэтая справа была шыта белымі ніткамі. Тое, што Эўрапарлямэнт ставіць гэтае пытаньне ключавым, азначае, што ён выратуе ня толькі жыцьцё гэтых хлопцаў, але і ўсіх нас ад такіх вось недарэчных спраў. Беларускаму кіраўніцтву ёсьць шанец праявіць міласьць, памілаваць гэтых хлопцаў. Для ўсіх гэта было б вельмі добра. Таксама дзеля пачатку працэсу дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўропай».

Маці Ўладзіслава Кавалёва Любоў выказала спадзяваньне, што такая рэакцыя з эўрапейскага боку захавае жыцьцё яе сыну. А таксама прымусіць уладу наагул пайсьці на адмену сьмяротнага пакараньня.
Кавалёва заявіла, што раней зьвярнулася па падтрымку і дапамогу ў міжнародныя структуры.

«Улад пісаў у прашэньні аб памілаваньні — ня толькі памілаваць, але і зьняць крымінальную адказнасьць. Бо Ўлад зусім выпадковы чалавек у гэтай справе. Трэба абавязкова ўвесьці мараторый з наступнай адменай сьмяротнай кары. Атрымліваецца, дзяржава ад нашага імя робіць забойства. Гэта страшна. І трэба правесьці правільнае, справядлівае расьсьледаваньне і знайсьці сапраўдных вінаватых у гэтым выбуху. Было б справядліва накіраваць справу на новае расьсьледаваньне. Гэта ня проста тэрмін, а вышэйшая мера. Значыць, баяцца, каб хлопчыкі засталіся адзінымі сьведкамі фабрыкацыі крымінальнай справы. Многія падтрымліваюць мяне. Людзі сталі на бок дзяцей. Ва ўсякім разе, большасьць».

Каментары23

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае2

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае

Усе навіны →
Усе навіны

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць136

«Канстытуцыя не дазваляе». Ва Украіне пракаментавалі прапанову саветніка Трампа развітацца з Крымам12

Дональд Туск: Нас чакаюць цяжкія часы18

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў21

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае2

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае

Галоўнае
Усе навіны →