Другі дзень запар на праспекце Дзяржынскага ў Мінску раніцай не хадзілі тралейбусы (у напрамку з цэнтра горада ў мікрараён Паўднёвы Захад). Учора гэта было выклікана паломкай аднаго з іх, а сёння грамадскі транспарт спыніўся з-за ДТЗ: сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі, перагарадзіўшы праезд, паведаміла старшы інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трэпашка.

«Кіроўцы „Кіа“ і „Мэрсэдэс“ рухаліся па праспекце Дзяржынскага з боку плошчы Багушэвіча, дакладней сканчалі праязджаць саму плошчу, — распавяла інспектар, які выязджаў на месца ДТЗ. — У гэты момант з кола выязджаў „Фіят“, які не саступіў дарогу. Кіроўца „Кіа“ затармазіў, а „Мэрсэдэс“, што ехаў следам, спыніцца не паспеў. „Фіят“ застаўся на месцы ДТЗ».

Папярэдне супрацоўнікі ДАІ называюць вінаватым у аварыі кіроўцы Fiat’а. Вядзецца разбіральніцтва. Як раней паведамлялася, у выпадках калі рух грамадскага транспарту паралізаваны, «Мінсктранс» можа выставіць пазоў за страты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?