Алена Каваленка і актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка 17 лютага паўторна пажаніліся. Рэгістрацыя іх шлюбу адбылася ў пакоі для спатканняў следчага ізалятара ў Віцебску, паведаміла Алена Каваленка.

Паводле яе слоў, раней яна ўжо была замужам за Сяргеем Каваленкам,

аднак, у верасні 2010 года яны развяліся, «каб не было ціску на сваякоў і дзяцей Сяргея ў сувязі з яго крымінальнай адказнасцю».

На шлюбе, які праводзіў супрацоўнік ЗАГСа, прысутнічалі 4 міліцыянты. Дваіх непаўналетніх дзяцей Каваленка на цырымонію не дапусцілі. «Двое з гэтых супрацоўнікаў выступілі ў якасці сведак нашага шлюбу», — сказала Алена Каваленка.

«Я не хаваю таго, што Сяргей — добры бацька. І я таксама не хаваю таго, што

наш новы шлюб — для таго, каб я магла атрымліваць з ім спатканні, перадаваць яму перадачы», — адзначыла яна.

Паводле Алены, яна «была ў жаху», убачыўшы, як выглядае Каваленка. «Ён не проста абсалютна белы. Ён пайшоў ужо жоўтымі плямамі.

Яму неабходная неадкладная медыцынская дапамога для выхаду з галадоўкі. Ясна, што ў яго парушэнне працы ўнутраных органаў»,
 — сказала Алена Каваленка.

***

Сяргей Каваленка галадае амаль два месяцы, з 19 снежня, калі ён быў затрыманы.

Актывіста вінавацяць у парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 года на гарадской навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебска. Сябру КХП БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Суд над Каваленкам пачнецца 21 лютага (10:30) у судзе Першамайскага раёна Віцебска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру