Шаноўныя беларусы,
Каардынацыйны Цэнтр у Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасцi звяртае вашую ўвагу на адну з найважнейшых падзеяў гэтага году ў Латвii.
Незалежная дзяржава, матчына мова, нацыянальная адметнасць, культура i традыцыi застаюцца асноўнымi каштоўнасцямi для кожнага народа.
Дваццаць гадoў мiнула ад часу аднаўлення незалeжнасцi Беларусi, калі беларусы пачалi адраджэнне роднай мовы, нацыянальнай культуры i традыцый.
На вялiкi жаль, наша родная беларуская мова паўсюдна дыскрымінуецца i нiшчыцца ў вынiку доўгатэрмiновай абмежавальнай палiтыкi,якую ў Беларусi праводзiць аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкi пасля рэферэндуму 1995 году, калi рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай.
Урад Беларусi скарацiў або адмянiў усе курсы, якія выкладаюцца па-беларуску ў вышэйшых навучальных установах,выданне навуковых кнiжак, класiчнай прозы i паэзii, дзiцячай лiтаратуры. Выяўлены шматлiкiя выпадкi затрыманняў мiлiцыяй i адмовы надання працы людзям толькi таму, што яны ў штодзённым жыццi размаўляюць па-беларуску.
Дзяржаўная адмiнiстрацыя пад кiраўнiцтвам Аляксандра Лукашэнкi загадала замянiць беларускую мову навучання на рускую ў большасцi сярэднiх школ i дзiцячых садкоў.У гэты час беларускамоўныя сем'i збіраюцца ў прыватных дамах i кватэрах, каб выкладаць свам дзецям родную мову i сапрадную гісторыю нашай краiны пад рызыкай нападу сiлаў бяспекi кiруючага рэжыму ў Беларусi.
Вашыя дамы знаходзяцца тут, у Латвii, i вы з'яўляецеся iстотнай часткай латвiйскага грамадства.
Мы звяртаемся да вас, каб абаранiць легiтымныя канстытуцыйныя правы i каштоўнасцi вашых латышскiх суайчыннiкаў.
Мы заклiкаем вас 18 лютага наведаць выбарчыя ўчасткi i прагаласаваць супраць змен у Канстытуцыю Латвii i супраць надання рускай мове афiцыйнага статусу другой дзяржаўнай мовы ў Латвii.
Ад iмя Каардынацыйнага Цэнтру для беларускай грамадзянскай супольнасцi
Раман Кавальчук, выканаўчы дырэктар