У Мiнску сёлета адкрыецца новы гатэль «Вiкторыя» класа «чатыры зоркi», паведамiлi БелаПАН у гатэльна‑сэрвiсным камунальным унiтарным прадпрыемстве «Сталiца». Гатэль размешчаны на праспекце Пераможцаў непадалёк ад завода «Атлант».

Замоўцы будаўнiцтва плануюць, што гатэль адкрыецца праз 130 дзён.

Як зазначыў дырэктар прадпрыемства Барыс Крыцкi, «у краiне гэта пакуль адзiны аб’ект такога класа, што аб’яднаў у сабе функцыi бiзнесу i адпачынку». «У цэлым мы яго пазiцыянуем як цэнтр камерцыйных сувязяў з гатэльным комплексам», — сказаў ён.

У гатэлi будзе 115 аднамесных нумароў, 45 двухмесных, восем люксаў i апартаменты. У нумарах прадугледжана мiжнародная тэлефонная сувязь, высакахуткасны доступ у Iнтэрнет, iнтэрактыўнае тэлебачанне. У гатэлi будзе працаваць канферэнц‑зала, пакой для перамоў, VIP‑зала. Можна будзе пакарыстацца паслугамi сакратара‑рэферэнта, перакладчыкаў, капiравальна‑размнажальнага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?