У Беларусі спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі насельніцтву за перыяд з 7 па 14 лютага 2012 года, па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, павялічыліся на 0,4%, з пачатку месяца да сярэдніх коштаў студзеня 2012 г. – на 0,9%.

Найбольшы прырост цэнаў з пачатку месяца адзначаны на бананы (12,3%), малако згушчанае з цукрам (5,1%), бульбу (4,3%).

Інфляцыя ў 2011 годзе дасягнула 108,7% пры гадавым прагнозе 7,5-8,5%. Прагноз на 2012 год прадугледжвае абмежаванне росту цэнаў у межах 19-22%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?