Мінскае «Дынама» аднавіла выступленне ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі пасля міжнароднай паўзы. 17 лютага на сваёй пляцоўцы «зубры» абыгралі «Аўтамабіліст» — 2:1 (1:0; 1:0; 0:1).

У «Дынама» шайбы закінулі Збынек Іргл (12.27, асістэнты — Лібар піўка, Тэему Лайне), Шарль Лінгле (31.45, асістэнты — Даніэль Корса, Лукаш Крайчак).

Пасля 51 гульні «Дынама» з 81 балам займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае — у Заходняй канферэнцыі (21 перамога ў асноўны час і 6 па булітах, 18 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 3 па булітах, розніца шайбаў 147 — 134).

Наступны матч «Дынама» правядзе 19 лютага ў Мінску супраць «Трактара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?