Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот з краінамі ЕС у 2011 годзе павялічыўся на 61,6% і склаў 24 млрд. 409,4 млн. даляраў.

Экспарт павялічыўся амаль у 2,1 разу (15 млрд. 726,4 млн. даляраў), імпарт — на 15% (8 млрд. 683 тыс. даляраў). Станоўчае сальда склала 7 млрд. 43,4 млн. даляраў.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў 2011 годзе былі:
Расія (44,9% агульнага аб’ёму тавараабароту), Нідэрланды (7,6%), Украіна (7,2%), Германія (5,1%), Латвія (3,8%), Кітай (3,3%), Польшча (2,8%), Бразілія і Італія (па 1,8%), Венесуэла (1,5%).

З агульнага аб’ёму беларускага экспарту на долю Расіі прыпадала 34%, іншых краін СНД — 14,4%, краін ЕС — 39%, астатніх краін — 12,6%. Імпарт з Расіі склаў 54,5% агульнага аб’ёму імпарту, іншых краін СНД — 6,9%, краін ЕС — 19%, астатніх краін — 19,6%.

Экспарт тавараў у Расію склаў 13 млрд. 685 млн. даляраў ЗША, што на 37,5% больш, чым за 2010 год; імпарт з Расіі — 24 млрд. 922,6 млн. (на 37,8% больш).

Аб’ём экспарту ва Украіну дасягнуў 4 млрд. 157,1 млн. даляраў (на 62,4% больш), імпарту ў Беларусь — 2 млрд. 34,8 млн. (на 8,3% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 6 млрд. 157,9 млн. даляраў (у 2,2 разу больш за паказчык 2010 года), імпартавана — на 400,4 млн. (на 22,6% больш).

У Германію ў 2011 годзе экспартавана тавараў на 1 млрд. 826,3 млн. даляраў (у 4 разы больш), імпартавана — на 2 млрд. 556,2 млн. (на 7,2% больш).

Аб’ём экспарту ў Кітай склаў 637,1 млн. даляраў (на 33,9% больш), імпарту — 2 млрд. 193,7 млн. (на 30,3% больш).

Экспарт у Польшчу склаў 1 млрд. 123,2 млн. (на 26,8% больш), імпарт з гэтай дзяржавы — 1 млрд. 289,2 млн. (на 19,4% больш).

У Азербайджан экспарт вырас на 42,7% і склаў 200 млн., імпарт вырас у 137 разоў да 825,8 млн. даляраў.

У Венесуэлу аб’ём экспарту склаў 198,8 млн. даляраў (на 34,3% менш), імпарту — 1 млрд. 129,8 млн. (на 2% менш).

У Латвію экспарт вырас у 3,4 разу да 3 млрд. 150,8 млн. даляраў, імпарт — на 20,8% да 115,8 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?