У пятніцу, 17 лютага, Уладзімір Палажанка атрымаў адпаведную позву. Сама Наста, ад якой не так даўно падатковая інспецыя запатрабавала даць справаздачу аб даходах і расходах, неабходныя тлумачэнні падаткавікам ужо дала.



«Я напісала, што не маю ніякіх даходаў і не маю вялікіх расходаў, — распавяла Наста. — І знаходжуся на забяспячэнні свайго таты. Скончылася гісторыя тым, што цяпер у падатковую выклікаюць яго — якраз учора ён атрымаў позву».

Тата Насты вельмі падтрымлівае дачку ў яе дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?