У суботу ў Латвіі праходзіць рэферэндум, мэта якога — вырашыць, ці атрымае расійская мова статус другой дзяржаўнай.

Прыкладна трэць ад 2 мільёнаў насельніцтва краіны складаюць выхадцы з Расіі.

Многія з іх не могуць прыняць удзел у рэферэндуме, паколькі не прайшлі тэст на веданне латышскай мовы, неабходны для атрымання статусу грамадзяніна.

Тым не менш, назіральнікі адзначаюць, што правядзенне рэферэндуму паказвае растучы палітычны ўплыў расійскамоўнага насельніцтва Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?