Праект закона аб канцэсіях падрыхтаваны ў Беларусі, паведаміў у пятніцу на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

«Мы распрацавалі і ўнеслі ва ўрад праект закона аб канцэсіях», — сказаў Георгій Кузняцоў. Такі законапраект падрыхтаваны ў Беларусі ўпершыню.

Канцэсія, канцэсійнае пагадненне — форма дзяржаўна-прыватнага партнёрства, уключэнне прыватнага сектара ў эфектыўнае кіраванне дзяржаўнай уласнасцю або ў аказанне паслуг, якія звычайна аказваюцца дзяржавай, на ўзаемавыгадных умовах. Канцэсія прадугледжвае, што канцэдэнт (дзяржава) перадае канцэсіянеру права на эксплуатацыю прыродных рэсурсаў, аб’ектаў інфраструктуры, прадпрыемстваў, абсталявання, а ўзамен атрымлівае ўзнагароду ў выглядзе разавых або перыядычных (роялці) плацяжоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?