Чую неяк размову двух адзінаццацікласьнікаў. Абмяркоўваюць дзяўчат. Шкада, ня чуюць дзяўчаты, што пра іх хлапцы тыя кажуць.

«Была ў мяне адна, кажа: я цябе кахаю, ды да васемнаццаці гадоў ня дам. От падла! Ну я яе і кінуў, якая мне зь яе карысьць».

«Затое я неяк адну цёлку «падчапіў», прыехаў на машыне, сказаў што кахаю, зацягнуў у лазьню і ад’...аў…»

«А вось тая малая з 9‑га класа – што за яна? Дасьць ці не?».

«Ну паспрабуй, пахадзі зь ёй крыху, можа і дасьць».

Такія вось погляды на супрацьлеглы пол пануюць у многіх маладых хлопцаў. Са школьных гадоў яны прывыкаюць глядзець на жанчыну як на аб’ект сэксуальнай эксплюатацыі, на якуюсьці рэч. Потым, калі такі боўдзіла ўступае ў шлюб, няма нічога дзіўнага, што жыцьцё ў такой сям’і нешчасьлівае альбо яна ўвогуле распадаецца. Дзе ж будзе тое шчасьце, калі муж не кахае жонку, бо здольнасць да сапраўднага кахання вынішчана яшчэ ў юнацтве і заменена на цягу атрыманьня асалоды ад выкарыстаньня іншае асобы…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?