Рэзалюцыя патрабуе ад уладаў Сірыі спыніць рэпрэсіі супраць насельніцтва. Цікавы спіс краін, што галасавалі супраць рэзалюцыі: Кітай, Расея, Іран, Венесуэла, Куба, Паўночная Карэя, Балівія, Эквадор, Нікарагуа, Зімбабвэ, сама Сірыя і наша Беларусь.

Афіцыйная пазіцыя Расеі заключаецца ў тым, што асуджаць трэба адначасова і ўлады, і паўстанцаў, і заклікаць да спынення агню.

Рэзалюцыя была прынятая 16 лютага і носіць неабавязковы характар. Прыняцце аналагічнай абавязваючай рэзалюцыі ў Радзе бяспекі заблакавалі Расея і Кітай. Яны ўжылі права вета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?