Паводле новых правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі «літара Э ў запазычаных словах пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем». Але як літаратурна вымавіць — сЭкс альбо сЕкс? Паколькі не толькі вымаўленьне, але і сэкс у беларусаў вельмі разнастайныя, калісьці, яшчэ працуючы ў «Беларускай Энцыклапедыі», я стварыла сваё правіла.

Калі ваш сэкс бліжэйшы да Эротыкі, дык ён пішацца праз літару Э. А калі вы пішаце секс праз літару Е, дык, зразумела, да чаго ён бліжэйшы…

Трэба адзначыць, у адрозненне ад новых правілаў, у якіх цяжка разабрацца, гэтае правіла запамінаюць усе адразу і назаўсёды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?