Грамадства1010

Джуліян Асанж прэзентуе дакументальны фільм пра Беларусь у Лондане

«Europe’s Last Dictator»: новы фільм кінакампаніі Guerrilla Pictures.

Грамадзянская ініцыятыва Free Belarus Now і кінакампанія Guerilla Pictures запрашаюць на прэзентацыю дакументальнага фільма «Europe’s Last Dictator», прысвечанага актуальным падзеям у Беларусі.

Аўтары фільма — Мэт’ю Чарльз і Джуан Пасарэлі, дыктарка — Джаана Ламлі.

Напрыканцы прэм’еры чакаецца сесія пытанняў і адказаў, якую правядзе Джуліян Асанж.

Калі:

Чацвер, 1 сакавіка, 18:30 (уваход адчынены з 17:30)

Дзе:

The Old Vic Tunnels, Station Approach Road, SE1

Цана квітка: £11, можна набыць на сайце www.oldvictunnels.com

«Europe’s Last Dictator» — гэта новы фільм кінакампаніі Guerrilla Pictures. Зняты за мінулы год, ён распавядае пра катаванні, інспіраваныя ўладай забойствы і выкраданні людзей у Беларусі, дзе кіруе прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка. Апавяданне вядзецца ад асобы Ірыны Багданавай (Саннікавай), лекара, што жыве ў паўднёвай Ангельшчыне, сястры Андрэя Саннікава, кандыдата ў прэзідэнты і палітычнага вязня.

Дыктарка, што агучвала фільм, акторка і актывістка Джаана Ламлі, тлумачыць, чаму яна вырашыла ўдзельнічаць у працы над фільмам: «Як многія людзі ў Вялікай Брытаніі, я нічога не ведала пра рэпрэсіўны характар сучаснай улады ў Беларусі, пакуль мяне не запрасілі далучыцца да дэманстрацыі пратэсту супраць арышту аднаго са шматлікіх палітычных вязняў у гэтай краіне — Андрэя Саннікава.

Па меры таго, як я ўсё больш даведвалася пра жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з іншадумцамі ў краіне, якая так блізка знаходзіцца да Вялікабрытаніі і мяжуе з ЕС, я адчувала, што павінна зрабіць усё, што можна, каб пашырыць інфармацыю пра жахлівыя факты катаванняў, якія адбываюцца ў гэты самы момант.
Чым больш вонкавы свет будзе ведаць пра тое, што робіцца ў Беларусі, тым больш шанец, што гэтыя нявінныя людзі будуць вызваленыя».

Каментары10

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →