Дваццацігадоваму жыхару Баранавіч за прададзены ноўтбук заплацілі фальшывымі далярамі.

Як паведамілі ў Баранавіцкім ГАУС, малады чалавек звярнуўся ў міліцыю 19 лютага. Ён расказаў, што 18 лютага ў Мінску, у будынку кінатэатра «Кастрычнік», прадаў невядомаму свой ноўтбук за 800 даляраў ЗША. Пакупнік расплаціўся з ім васьмю купюрамі па 100 даляраў.

Сумненні ў сапраўднасці валюты ў маладога чалавека з’явіліся пасля таго, як ён прыехаў дамоў з Мінска, дзе вучыцца ў каледжы. Паводле заключэння эксперта, купюры выкананы спосабам трафарэтнага друку.

Паводле слоў пацярпелага, ён даў у інтэрнэце аб’яву аб продажы ноўтбука.

Пасля гэтага з маладым чалавекам звязаўся пакупнік, і яны дамовіліся сустрэцца.

19 лютага Баранавіцкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?