Ахвотных запрашаюць у офіс ТБМ да 17.30.
Правядзенне дыктоўкі прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. «Улічваючы, што сёлета юбілеі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, мы прапануем пісаць дыктоўку менавіта паводле іх твораў», — паведаміў Трусаў.
Ахвотных запрашаюць у офіс ТБМ да 17.30.
«Напісаць дыктоўку можа любы ахвотнік. Калі збярэцца шмат такіх людзей, дыктоўка пройдзе ў два, тры этапы. Акрамя таго, мы разаслалі ў большасць пасольстваў замежных дзяржаў у Беларусі запрашэнне ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве. Звычайна прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса нам у сваёй прысутнасці не адмаўляюць», — кажа кіраўнік ТБМ Алег Трусаў.
Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі пяты год запар з ініцыятывы філосафа Уладзіміра Падгола.
0
0
0
0
0
0