Гадаванец Кіркорава Дзмітрый Калдун у пачатку сакавіка выпускае новы студыйны альбом «Ночной пилот».У яго ўвойдзе 12 песняў. Сярод іх ужо вядомыя «Корабли», «В комнате пустой» і «Ночной пилот». Вядомыя яны ў першую чаргу тым, хто слухае беларускія
Спявак кажа, што новы альбом больш сучасны па гучанні, а таксама «аб’ёмнейшы ў сэнсавым плане». Асобна спявак намякнуў, што яго нядаўняе вяселле паўплывала на запіс альбома.
Прэзентацыя альбома адбудзецца 17 сакавіка ў КЗ «Мінск», пасля чаго Калдун павязе дыск у Гродна, Магілёў і Гомель.
Калдун, як і іншыя «ветэраны» Еўрабачання, сярод якіх ён найпаспяховейшы, можа збіраць залы.Цана квіткоў у Мінску — ад 60 да 350 тысяч рублёў.
Тое, што
альбом спачатку будзе прэзентаваны ў Беларусі, а толькі пасля ў Расіі,арганізатары канцэртаў падкрэсліваюць асобна. Хоць, здавалася б,
што тут дзіўнага: Калдун жа беларускі спявак.