21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у варшаўскім Collegium Civitas (Aula A, XII p., PKiN, pl.Defilad) пройдзе Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Пачатак а 18-й.
Агульнанацыянальная дыктоўка ладзіцца пяты год запар з ініцыятывы філосафа Уладзіміра Падгола. Галоўная яе мэта – папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.