Падчас другога перадсезоннага збору ў Турцыі (Белек), што распачаўся пры канца мінулага тыдня, БАТЭ у панядзелак правёў таварыскую гульню з клубам украінскай прэм’ер-лігі (7-е месца) сімферопальскай «Таўрыяй».

Чэмпіён Беларусі саступіў ў лікам 0:1.

У першым тайме БАТЭ гуляў наступным складам: Шчарбакоў, Юрэвіч, Радзькоў, Палякоў, Бардачоў, Бага, Паўлаў, Рудзік, Брэсан, Майкон, Скавыш.

У 2-м тайме: Шчарбакоў (Гутар, 67), Георгіеўскі, Радзькоў (Сіміч, 67) Ліхтаровіч, Бардачоў (Юрэвіч, 67), Валадзько, Аляхновіч, Курловіч, Канцавы, Мазалеўскі, Скавыш (Бага, 70), паведамляе Goals.by.

26 лютага БАТЭ згуляе таварыскі матч з маскоўскім «Дынама»,
за якое гуляе двое былых барысаўчанаў — Ігар Шытаў і Павел Няхайчык. 28 лютага пройдзе трэці таварыскі матч, супернік стане вядомы пазней.

Падчас першага збору ў Турцыі БАТЭ перамог кішынёўскую «Дачыю» (3:2) і сафійскі «Леўскі» — 2:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?